Аўтамабіль Папы выйграў у латарэю інтэрнэт-пакупнік
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Грошы накіраваны бяздомным і пацярпелым ад землятрусу.
2 лютага 2017 г. у Ватыкане падвялі вынікі чацвёртага тыражу папскай дабрачыннай латэрэі. На гэты раз галоўным прызам стаў аўтамабіль “Opel Karl”. Яго цяперашні ўладальнік набыў свой латэрэйны білет праз інтэрнэт, на сайце Губернатарата Дзяржавы Ватыкан.
Магчымасць набыцця ватыканскіх латэрэйных білетаў “online” была ўведзена нядаўна. Да гэтага яны прадаваліся толькі ў публічных ватыканскіх структурах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарні, Нумізматычна-філатэлістычным аддзеле.
Чацвёрты тыраж папскай латэрэі быў прысвечаны заканчэнню Года Міласэрнасці і святу Божага Нараджэння. Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яго правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 г.
За сродкі, атрыманыя ад папярэдніх тыражоў, былі ўстаноўлены душавыя для бяздомных побач з плошчай св. Пятра, арганізаваны месцы начлегу для іх, а таксама аказана дапамога бежанцам.
Па традыцыі прызы для латэрэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод. З вынікамі апошняга тыражу можна пазнаёміцца на сайце Губернатарата Дзяржавы Ватыкан www.vaticanstate.va.
Related items
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў