BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прах Скарыны шукаюць у Чэхіі, каб перанесці ў Чырвоны касцёл

Навукоўцы выказалі здагадку, дзе пахаваны беларускі першадрукар.

Пошукам праху Францыска Скарыны ў Чэхіі і пераносу яго на Радзіму, у касцёл Святых Сымона і Алены, узяліся святары гэтага храма на чале з ксяндзом-пробашчам Уладзіславам Завальнюком. Каб дапамагчы іх даследаванням, прафесар Адам Мальдзіс прапанаваў пачаць пошукі ў Чэхіі.

Як піша даследчык у газеце «Звязда», Францыск Скарына памёр і быў пахаваны ў Чэшскім Крумлаве. Каб абгрунтаваць сваю гіпотэзу, Мальдзіс цытуе артыкул скарыназнаўцы Вячаслава Чамярыцкага. Згодна апошняга, у 1535 годзе Скарына вярнуўся (напэўна ж з двума сынамі, Сімяонам і Францішкам) «у Прагу, дзе ўладкаваўся вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе, які тады закладваўся. У садзе чэшскага караля Фердынанда І Скарына прапрацаваў да лета 1539-га. Дзе ён жыў і чым займаўся пасля гэтага, мы не ведаем. У Чэхіі (магчыма, у Паўднёвай) беларускі гуманіст знайшоў свой вечны спачын. <…> Сімяон Скарына (сын першадрукара. — Заўв.) у 1570-я гады жыў у Паўднёвай Чэхіі і таксама займаўся лекаваннем і садоўніцтвам (вядома ж, пры замку. — Заўв. Адама Мальдзіса). Другі сын першадрукара Францішак загінуў у 1541 годзе ў Празе ў час пажару. Нашчадкі Сімяона Скарыны жылі ў Чэхіі і Славакіі».

Як піша Адам Мальдзіс, адзін з далёкіх нашчадкаў нашага першадрукара, Ежы Скарына, жыў у сталіцы Мексікі, займаўся там таксама друкарствам. У адным з лістоў даследчык спытаў у яго: што азначае, калі Францыск Скарына сапраўды перад смерцю «жыў у Паўднёвай Чэхіі», у старэйшага сына? Ён адказаў мне, што гэта быў Чэскі-Крумлаў, цэнтр нібы незалежнага герцагства. Кас­цёл Свя­то­га Ві­та ў го­ра­дзе Чэс­кі-Крум­лаў.

Як піша ў «Звяздзе» Адам Мальдзіс, у Чэскім-Крумлаве ёсць усяго два касцёлы. Адзін, у акружаным мурамі кляштары, адпадае як «ведамасны», закрыты. Другі — у імя Святога Віта, парафіяльны, гатычны па стылі, стаіць на беразе-паўвостраве Влтавы і якраз паблізу замка, асвечаны яшчэ задоўга да прыбыцця абодвух Скарынаў. Парафіяльным ён стаў у 1329-м, а пасля перабудовы яшчэ раз быў асвечаны ў 1439 годзе. Скарынаў, як адказных прызамкавых асоб, маглі хаваць, прытым з належнымі надмагіллямі, толькі там.

Аднак далейшая гісторыя прыдворнага і парафіяльнага касцёла імя Святога Віта развівалася, як сведчаць крыніцы, пакручаста. У 1583 годзе ён стаў месцам пахавання прадстаўнікоў Рожмбергскага дома, у 1591 годзе быў адміністрацыйна перададзены ордэну езуітаў, які, напэўна ж, усходніх славян не дужа шанаваў. Прытым у прэсвітэрыі ад надмагілляў, размешчаных нават у цэнтры касцёльнай залы, стала цесна. Таму новая ўладальніца замка, Марыя Эрнесціна фон Эгенберг, у 1717 годзе загадала іх вынесці (але куды, на якія могілкі?). Быў складзены спіс надмагілляў, які, сведчаць крыніцы, адзін захаваўся. Таму можа паслужыць каардынатамі ў пошуках праху нашага першадрукара.

Аднак аказваецца, план графіні не быў тады выкананы: яна памерла ў 1719 годзе. Нават у 1750 годзе надмагільныя таблічкі з чырвонага мармуру ўсё ж віселі на сценах пры ўваходзе ў «капэлу» Яна Непамуцкага. Адам Мальдзіс выказвае меркаванне, што гэтыя таблічкі могуць вісець у касцёле і цяпер.

Таму ён прапануе пачаць пошукі ў Чэскім-Крумлаве.

Нагадаем, беларускага першадрукара Францыска Скарыну могуць прызнаць святым.

Media

Last modified onСубота, 04 Люты 2017 15:54
Каментары   
+1 #2 Павел 2017-02-08 16:02
Цытую V:
А причём к Скорине Красный костёл Минска??

Потому что оттуда пошла инициатива ;-) А православные считают Скорину еретиком - katolik-gomel.by/.../...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #1 V 2017-02-08 12:04
А причём к Скорине Красный костёл Минска??
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць