У Дзень Волі ў беларускім касцёле ў Вільні адбудзецца «Служба памяці»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Свята беларускай дзяржаўнасці адзначаць у літоўскай сталіцы.
Арганізатары святкавання Дня волі-2017 у Вільні прадставілі праграму ўрачыстасцяў. Мерапрыемствы адбудуцца цягам двух дзён. 25 сакавiка у 12:00 -12:30 адбудзецца ўшанаванне памяці дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Росы (Rasų g. 32). У 18:00 - 20:00 - святочны канцэрт «Спеўны Сход» («Народны альбом») у Зарачанскай кавярні (Užupio g. 2). А 26 сакавiка ў беларускім касцёле святога Барталамея (Užupio g. 17) у 12.00 адбудзецца «Служба памяці».
Арганізатары святкавання - студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance», Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава і Таварыства беларускай культуры ў Літве. Партнёры свята - агенцтва «Vilnius Relax».
Дзень Волі - неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 25 сакавіка часткай беларусаў і звязанае з абвяшчэннем у гэты дзень у 1918 годзе незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР - першая дзяржава, абвешчаная на тэрыторыі Беларусі).
Related items
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла. Якім ён будзе?