Святар: прысутнасць помнікаў Леніну абражае пачуцці вернікаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У Беларусі 400 помнікаў Леніну, якія па-ранейшаму з'яўляюцца ідаламі.
Каталіцкі святар, пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску кс. Вячаслаў Барок выказаў меркаванне на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што прысутнасць помнікаў Леніну абражае пачуцці хрысціянскіх вернікаў:
- Ленін - злачынца. Тыя, хто бароніць «ідалаў-ленінаў», - злачынцы таксама. Ніводзін хрысціянін не можа сказаць, што прысутнасць падобных ідалаў у нашых гарадах і вёсках не абражае яго рэлігійных пачуццяў.
У каментарах вернікі падтрымалі святара. Напрыклад, мінчанка Юлія піша:
- Добра, калі б аб гэтым часцей казалі святары. Бо ў людзей, на жаль, такая каша ў галаве, што твае ж вернікі гатовыя забіць за Леніна, Пуціна, Савецкі Саюз...
Нагадаем, крывавая рэвалюцыя Леніна ў 1917 годзе прынесла не толькі мноства ахвяр, але і болей чым на 70 год загнала многія народы ў палон таталітарызму і атэізму. Акрамя таго, па некаторых дадзеных, Ленін даваў прамыя ўказанні аб арыштах і расстрэлах святароў і вернікаў, руйнаванні святыняў.
Тым не менш ў большасці гарадоў Беларусі - пасля 25 гадоў распаду Савецкага Саюза - працягваюць стаяць помнікі Леніну на цэнтральных плошчах. Гэтыя манументы даглядаюць, зберагаюць як гістарычную і культурную каштоўнасць, ускладаюць да іх кветкі. Па падліках краязнаўцаў, цяпер у Беларусі застаецца прыкладна 400 помнікаў Леніну, з іх каля 15 - у Мінску.
Media
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі