Фотафакт: бусел будуе гняздо ля крыжа на разбураным касцёле
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Каталіцкі храм у вёсцы Зембін зачынілі пры савецкай уладзе.
Кранаючае фота: бусел будуе гняздо прама ля крыжа старадаўняга разбуранага касцёла ў вёсцы Зембін. Здымак зрабіў гэтай вясной фотакарэспандэнт агенцтва «Франс-Прэс» Сяргей Гапон (AFP/Sergei Gapon). Фота патрапіла ў топ лепшых здымкаў тыдня.
Зембін - вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Мясцовы каталіцкі храм Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі доўгі час з'яўляўся галоўным храмам дамініканскага кляштара, заснаванага ў 1640 годзе. Праз 150 гадоў здарыўся пажар, які знішчыў драўляны будынак. На яго месцы ў 1809-м узвялі новы цагляны касцёл. У архітэктуры храма гарманічна спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Зембінскі кляштар пацярпеў падчас напалеонаўскіх войнаў, затым касцёл канфіскавалі царскія ўлады. Толькі ў пачатку XX стагоддзя ён зноў адкрыў свае дзверы для вернікаў. Але ў 1932 годзе, пры савецкай уладзе, прайшла хваля рэлігійных рэпрэсій і набажэнствы спыніліся. Храм пачаў паступова разбурацца. Сёння ад яго засталіся толькі сцены і манументальны франтон, упрыгожаны статуяй Маці Божай. Але нават у такім стане касцёл стварае моцнае ўражанне.
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым