У жніўні пройдуць пілігрымкі да Маці Божай Каралевы Палесся
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У Лагішын ідуць пешшу паломнікі з Баранавіч і Бярозы.
Штогадовыя пешыя пілігрымкі ў каталіцкі дыяцэзіальны санктуарый Маці Божай у Лагішыне стартуюць з Баранавіч і Бярозы 18 жніўня. Традыцыйна паломнікі ідуць сюды, каб памаліцца Божай Маці Лагішынскай, якая з'яўляецца нябеснай заступніцай Палесся.
На працягу чатырох дзён пілігрымы пераадолеюць адлегласць каля 140-150 кіламетраў. Многіх гасцей прыме заснаваная ў 1913 годзе векавая святыня - касцёл апосталаў Пятра і Паўла.
Фестываль у дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы Палесся ў Лагішыне будзе доўжыцца два дні. Звычайна напярэдадні свята Панны Марыі, 21 жніўня, пілігрымы прыбываюць у святыню на малітоўнае чуванне, якое працягваецца ўсю ноч і наступны дзень. Праграма на 2017 год будзе дададзена пазней.

Related items
-
Два райцэнтры ў Беларусі засталіся без каталіцкага святара
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель