Беларусы запусцілі ў сацсетцы флэшмоб #МаяПершаяБіблія
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі дзеляцца гісторыямі свайго знаёмства са Святым Пісаннем.
У 500-ю гадавіну першай беларускай друкаванай кнігі - Бібліі - вернікі запусцілі ў Фэйсбуку флэшмоб #МаяПершаяБіблія. Ідэя ўзнікла пасля таго, як хрысціянскі блогер Mikalai Malaščonak 14 кастрычніка апублікаваў здымак кішэннага Святога Пісання з подпісам:
- Мая першая Біблія! Дробныя літары, крохкі пераплёт, старонкі трэба трымаць двума рукамі, але, нягледзячы на ўсё гэта - адна з самых дарагіх для мяне рэчаў. І вы ніколі ў жыцці не здагадаецеся, як яна да мяне патрапіла! Таму што раздалі нам гэтыя кніжачкі прама на ўроку ў 2-м класе звычайнай мінскай школы! Складана і ўявіць сёння, якім было б маё жыццё без гэтай маленечкай сіняй кніжачкі... А як патрапіла да вас ваша першая Біблія? Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарах!
За суткі пост атрымаў каля 140 водгукаў і звыш 20 каментароў, у якіх вернікі пачалі дзяліцца сваімі гісторыямі знаёмства з Бібліяй. А адна з карыстальніц сацсеткі прапанавала запусціць у Фэйсбуку флэшмоб #МаяПершаяБіблія і апублікавала з такім хэштэгам паведамленне з фота свайго першага Святога Пісання.
Media
Related items
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць