«От як булó, як Ісýс Хрыстóс роды′вся». Беларускі паляшук 15 гадоў перакладаў Евангелле на гаворку роднай вёскі
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Comments (2)
На заходнепалескай мікрамове ў побыце размаўляе значная частка насельніцтва ад Брэста да Турава [спампаваць кнігу]
У год, калі адзначаецца 500-годдзе першай беларускай друкаванай кнігі - Бібліі, у краіне выдаюць новыя пераклады Слова Божага на нацыянальную мову, узгадваюць гісторыі папярэдніх перакладаў Бібліі. Сярод іх ёсць адна асаблівая гісторыя: жыхар беларускага Палесся каля 15 гадоў перакладаў Новы Запавет на гаворку роднай вёскі. Цяпер 82-гадовы кандыдат філалагічных навук Фёдар Клімчук, ураджэнец вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, вырашыў стварыць пераклад Евангелля на на заходнепалескую гаворку, на якой у побыце размаўляе значная частка насельніцтва ад Брэста да Турава.
Гэтая гаворка, пераходная ад беларускай да ўкраінскай мовы, была выдзелена ў 1970-х гадах беларускімі дыялектолагамі. А перакладаць на яе Новы Запавет вучоны пачаў яшчэ ў пачатку 1980-х гадоў, калі вера ў Савецкім Саюзе была строга забаронена, а скончыў - у 1995 годзе, у час адраджэння Царквы пасля эпохі атэізму. Для перакладу выкарыстаў афіцыйныя выданні Новага Запавету на царкоўнаславянскай, беларускай, украінскай, рускай, польскай мовах.
- Апосталам было заахвочванне, каб яны вялі пропаведзь на розных мовах і гаворках, каб іх пропаведзь была зразумелая людзям, якія належаць да розных народаў і этнаграфічных груп, - тлумачыць Фёдар Клімчук, дарэчы, ён - праваслаўны. - Адна з праблем перакладаў на народныя гаворкі - гэта знакавая (літарная) сістэма, якая служыць для фіксацыі перакладу. Для запісаў дыялектнага матэрыялу я з калегамі выпрацаваў сваю заходнепалескую спрошчаную транскрыпцыю, у аснову якой пакладзены беларускі алфавіт.
Прыводзім у прыклад адно з вядомых месцаў у Евангеллі - так яно гучыць на заходнепалескай гаворцы. Увесь пераклад Новага Запавету можна спампаваць ўнізе гэтага артыкула.
1. Ны судíтэ, то й сýджаны ны бýдытэ;
2. бо якы′м судóм сýдытэ, такы′м бýдытэ сýджаны; і якэ′ю мíрыю мíрайітэ, такэ′ю і вам мíратымуть.
3. І шо ты ды′высся на сучкá в гóковы свогó брáта, а дырывы′ны в своё′му гóковы ны бáчыш?
4. Абó як скáжыш своё′му брáтовы: «Дай я тобí вы′йму з гóка сучкá», колы′ в тыбэ′ самóго в гóковы дырывы′на?
5. Крыводýшный чоловíчэ! Вы′ймы зрáзу дырывы′ну с свогó гóка, тоды′ пубáчыш, як достáты сучкá з гóка брáтового.
6. Ны давáйтэ святы′ні (святóго) собáкам і ны кладíтэ свогó сáмого дорогóго пы′рыд свыньмы′, шоб воны′ ны потоптáлы ёгó ногáмы, да шэ й, повырнýвшысь, вас ны порвáлы.
Related items
- Святары ў войску: клірыка пінскага прыходу прызвалі ў ПДВ
- «Дзіця электрычкі» вандруе па Беларусі ў пошуках цікавых храмаў і драўляных хат
- Спальванне пудзіла і святы Казімір: у Гродне сумесцяць «Казюкі» з Масленіцай
- У Баранавічах не далі дазвол католікам на правядзенне гарадскога Крыжовага шляху
- Унікальны праект: беларусы ствараюць альбом на вершы святой Тэрэзы
Тылькы зарэ узнав, шо Клімчук вмэр.
Вічна память Вам, Фёдор Даныловіч.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу