«Дастукаліся да Нябёсаў». Фота і відэа #ddn18 у Instagram
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Сотні маладых вернікаў сабраліся ў Баранавічах на фестывалі хрысціянскай музыкі.
VII фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» 10 лютага прайшоў у Баранавічах. У мясцовай зале ДК «Тэкстыльшчыкаў» выступілі вядомыя маладым католікам беларускія музычныя калектывы «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN». Арганізатарам фестывалю быў душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы кс. Павел Рудзьман.
Канцэрт прайшоў пры поўным аншлагу, уваход быў вольны. Сотні маладых вернікаў з розных куткоў Беларусі спявалі і танчылі пад любімыя песні пра Бога, слухалі сведчанні музыкаў. Адразу пасля канцэрту ў сацсетках моладзь пачала дзяліцца ўражаннямі:
- Гэта рэальна крута з такімі хлопцамі! Дзякуй усім удзельнікам і арганізатарам! Было неверагодна крута!
- Вось яно, шчасце! І хочацца пра гэта закрычаць! Гэта была мая перазагрузка. Я больш ні за што не вярнуся назад. Якое было правіла вечара? Расслабіцца-адпачыць-дастукацца да Нябёсаў. Чаму такога не было ў мяне ў горадзе?
- Гэта было мега-супер-праслаўленне. Мая мара спраўдзілася - пабываць на такім праслаўленні. Я вельмі ўдзячная Богу за гэты мега-круты канцэрт. Дзякуй усім хрысціянскім гуртам!
Публікуем некалькі фота і відэа з фестывалю. Поўную відэаверсію канцэрту можна паглядзець унізе гэтай старонкі.
Related items
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа