Дзень роднай мовы: у БДУ прэзентавалі Псалтыр па-беларуску
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
На мерапрыемстве выступілі складальнікі кнігі, сярод якіх - ксендз Уладзіслаў Завальнюк.
Нядаўна на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбылася сустрэча, прысвечаная прэзентацыі перакладу Псалтыра на сучасную беларускую мову. Шмат студэнтаў і выкладчыкаў прыйшло на гэтае мерапрыемства, якое падалося ўсім вельмі цёплым і душэўным. Спачатку некалькі псалмоў з перакладзенай кнігі цудоўна выканала харавая капэла Чырвонага касцёла. Гэтае выступленне так уразіла слухачоў, што іх увага была прыцягнута да кожнага слова на працягу ўсёй сустрэчы, паведамляецца на старонцы філфака ў сацсетцы.
Выступілі, канешне, і вучоныя, якія з’яўляюцца складальнікамі кнігі - доктар філалагічных навук, прафесар Мікалай Прыгодзіч, кандыдат гістарычных навук, магістр тэалогіі Уладзіслаў Завальнюк, настаўніца-беларусазнаўца Валянціна Раманцэвіч. Кожны з іх расказаў пра значнасць перакладу Псалтыра для беларускага народа і для развіцця роднай мовы.
Кс. Уладзіслаў Завальнюк таксама падзяліўся са слухачамі здзяйсненнем яго дзіцячай мары - ён атрымаў пасведчанне лётчыка, а Валянціна Раманцэвіч паведаміла пра сваё падарожжа ў Іерусалім.
Словы падзякі гэтым вучоным і гонару за такое дасягненне выказалі доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік АН Беларусі Аляксандр Лукашанец, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша і дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Роўда. Яны вельмі захоплены развіццём сучаснай беларускай мовы і вераць у яе будучыню, адзначаецца ў паведамленні.
Нагадаем, 21 лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы - у гэтым кантэксце навіна пра прэзентацыю беларускамоўнага Псалтыра асабліва радасная! Адзначым, што менавіта «Псалтыр» Францішка Скарыны стаў першай беларускай друкаванай кнігай.
Related items
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
У віцебскім касцёле замалявалі частку фрэскі, але не з Пуціным
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы