Каралева Палесся ў Лагішыне прымала пілігрымаў [+відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Сезон летніх пешых пілігрымак завяршыўся.
21–22 жніўня прайшлі урачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Увечары ў аўторак кусташ санктуарыя прывітаў удзельнікаў пешых пілігрымак Баранавічы-Лагішын, Бяроза-Лагішын, а таксама пілігрымкі вернікаў Грэка-Каталіцкай Царквы Івацэвічы-Лагішын.

Вячэрняя праграма фэсту ўключала адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, акафіст у выкананні хору грэка-католікаў, святую Імшу з удзелам пілігрымаў, працэсію са свечкамі і абразом Маці Божай Каралевы Палесся, канцэрт праслаўлення, а таксама начное чуванне і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Раніца ў сераду пачалася з Гадзінак аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і святой Імшы перад абразом Маці Божай Каралевы Палесся. Затым, на палявым алтары, адбылася ўрачыстая святая Імша.
З фэстам у Лагішыне завяршыўся сезон летніх пешых пілігрымак да санктуарыяў у Беларусі.
Media
Related items
-
В Минске легендарный мастер открыл благотворительный барбершоп. Он католический
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна