Езус і ваша сэлфі: у Літве праводзяць акцыю да прыезду Папы
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Калаж іконы Божай Міласэрнасці з тысячамі партрэтаў пакажуць на Катэдральнай плошчы ў Вільні.
Арганізатары візіту Папы Рымскага ў Літву запрашаюць усіх жадаючых дасылаць свае партрэты, каб стаць часткай калажа іконы Божай Міласэрнасці. Знакамітая выява Езуса Міласэрнага з тысяч маленькіх фатаграфій будзе дэманстравацца на віленскай Катэдральнай плошчы, дзе моладзь збярэцца ў чаканні Папы Францішка 22 верасня а 15-й гадзіне.
На афіцыйным сайце візіту - www.papalvisit.lt - кожны можа загрузіць фотаздымак, які будзе скарыстаны для стварэння калажа Божай Міласэрнасці. Апошні тэрмін для дасылкі сэлфі - 19 верасня.
Арганізатары спадзяюцца, што Божая міласэрнасць ахопіць усіх удзельнікаў сустрэчы і зверне ўвагу на пасланне Божай Міласэрнасці, якое Папа Францішак пастаянна запрашае выконваць на практыцы праз справы міласэрнасці, паведамляе Папскі аргкамітэт Літоўскай біскупскай канферэнцыі.
Нагадаем, аналагічная акцыя ладзілася на Сусветных днях моладзі ў Кракаве ў 2016 годзе.
Related items
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар