Хай стане нябесным заступнікам Беларусі. Католікі памаліліся за мітрапаліта Філарэта
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ганаровага Патрыяршага экзарха пахавалі ў жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры
15 студзеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску служылі святую Імшу аб вечным супакоі для спачылага мітрапаліта Філарэта, праваслаўнага Ганаровага патрыяршага экзарха Беларусі. У гэты ж дзень яго пахавалі ў жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры.
Ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў цэлебрацыю, у гаміліі адзначыў, што 35 гадоў служэння мітрапаліта Філарэта ў Беларусі былі прысвечаны адраджэнню веры ў краіне, піша Catholic.by.
Каталіцкі іерарх распавёў цікавы факт: калі пасля ваяўнічага савецкага атэізму не хапала касцёлаў і святароў, Філарэт дазволіў праваслаўным святарам спавядаць і прычашчаць католікаў у Праваслаўнай царкве. Менавіта дзякуючы намаганням Філарэта беларусы маюць міжканфесійны мір, і адносіны паміж рознымі веравызнаннямі ў Беларусі з’яўляюцца прыкладам іншым краінам, адзначыў арцыбіскуп.
Ён звярнуўся ў малітве да Бога з просьбай прыняць спачылага ў радасць вечнага жыцця:
- Няхай ён стане новым нябесным заступнікам нашай Бацькаўшчыны ў асаблівы час, калі нам, як паветра, патрэбныя мір і згода, якія павінны будавацца на любові да Бога і бліжняга, а таксама на ўзаемным прабачэнні, да чаго заклікаў Мітрапаліт Філарэт.
Related items
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну
-
Незвычайную гісторыю распавёў святар. А вы ведалі пра такі звычай?