Фестываль DDN'21 у Баранавічах плануюць правесці ў траўні ў фармаце Oper Air
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта будзе дзесяты юбілейны вялікі канцэрт хрысціянскай музыкі
Адна з самых чаканых маладымі беларускімі католікамі падзей зімы не адбылася. Фестываль хрысціянскай музыкі "Дастукацца да нябёсаў", які на працягу апошніх гадоў у другую суботу лютага праходзіў у Баранавічах, не адбыўся ў гэтыя даты з-за пандэміі.
- У нас была ідэя правесці фестываль онлайн, але гэта, пагадзіцеся, зусім не той фармат. І што рабіць? Адмяніць юбілейны дзесяты DDN? Не! І яшчэ раз не! Узважыўшы ўсе прапановы, пагаварыўшы з гарадскімі ўладамі мы знайшлі выйсце, - распавёў Katolik.life арганізатар, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Павел Рудзьман.
Такім чынам, дзесяты юбілейны міжканфесійны фестываль хрысціянскай музыкі DDN, вялікі канцэрт праслаўлення Бога, плануецца правесці ў траўні 2021 года ў Баранавічах у фармаце Open Air Worship!
- Просім аб малітве за каманду арганізатараў. Чакаем кожнага! - дадаў ксёндз Павел і запрасіў пісаць у дырэкт у Instagram тых, хто хоча стаць часткай каманды і паслужыць на DDN'21.
Related items
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах