BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Старажытную магілу каталіцкага манаха знайшлі у Стоўбцах

Фабіян Малішоўскі памёр у 1644 годзе, і ягоная магіла стала месцам паломніцтва мясцовага насельніцтва

У Стоўбцах Мінскай вобласці прайшлі працы па адшуканні парэштак пахавання XVII стагоддзя. Пробашч каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксендз канонік Ігар Лашук паведаміў 6 кастрычніка, што адбываюцца пошукі рэліквій Слугі Божага Фабіяна Малішоўскага - першага дамініканскага прыора ў Стоўбцах. І ў хуткім часе дадаў, што пахаванне знойдзена.

Гаворка ідзе пра каталіцкага манаха, які нарадзіўся ў 1583 годзе ў польскім Пшэмыслі. У 1632-1636 гадах займаў пасаду правінцыяла рускай правінцыі, у склад якой уваходзіла 36 кляштароў ад Смаленска да Камянец-Падольскага. У 1643 годзе быў абраны прыёрам у Стоўбцы, дзе ў 1644 годзе памёр і пазней быў пахаваны там у склепе храма. Ягоная магіла стала месцам паломніцтва мясцовага насельніцтва, якое прыпісвала заступніцтву Фабіяна Малішоўскага шмат ласкаў. Пры перапахаванні выявілі, што цела манаха не паддалося тлену. Пачаліся крокі па беатыфікацыі (прызнанні благаслаўлёным) айца Фабіяна.

Пасля падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863-1864 гадах каталіцкі храм у Стоўбцах ператварылі ў праваслаўны, а труну з целам Фабіяна Малішоўскага схавалі і засыпалі ў падзямеллі. У 1922 годзе труну адкапаў Мінскі біскуп Зыгмунд Лазінскі. Пачатак Другой сусветнай вайны перапыніў намаганні па беатыфікацыі айца Фабіяна, а ў 1953 годзе савецкія ўлады ўзарвалі касцёл у Стоўбцах. Цяпер на гэтым гістарычным месцы, дзе быў пахаваны Фабіян Малішоўскі і іншыя святары, знаходзіцца спартыўная пляцоўка сярэдняй школы.

Рэліквіі ўдалося адшукаць дзякуючы старажытнаму апісанню і плану пахаванняў. Знойдзены таксама часткі труны, дадаў ксёндз Ігар Лашук.

Media

Last modified onЧацвер, 07 Кастрычнік 2021 00:03
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць