BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Чэйндж» ад мітрапаліта Філарэта: незвычайная гісторыя рэліквіі з касцёла ў Новай Баравой

Старадаўнюю манстранцыю – магчыма, працу віленскіх златароў – знайшлі на гарышчы праваслаўнага храма. Як яна туды магла трапіць і як у выніку апынулася ў парафіі Святога Францішка, распавёў рэстаўратар-мецэнат.

Незвычайную гісторыю адной з каштоўнасцяў новага каталіцкага храма ў Мінску распавёў на сваёй старонцы рэстаўратар-мецэнат Ігар Сурмачэўскі. Гэта старадаўняя манстрацыя ў касцёле Святога Францішка ў Новай Баравой, пасвячэнне якога адбылося 20 траўня. Рэстаўратар перадаў манстрацыю для рэліквій святога Францішка яшчэ перад пачаткам будаўніцтва касцёла – тады ён публікаваў фота з асвячэння арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам будаўнічай пляцоўкі з манстрацыяй на алтары. А цяпер распавёў неверагодную гісторыю пра тое, як каштоўнасць трапіла ў парафію.

«Напачатку 2000-х з мітрапалітам Філарэтам [тагачасны кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы] у нас была прыватная дамоўленасць: я знаходжу для БПЦ прыстойныя праваслаўныя рэлігійныя рэчы, а ўзамен атрымліваю каталіцкую ці ўніяцкую спадчыну, якая не патрэбна БПЦ. Такім чынам да мяне трапіла манстрацыя канца XVIII-XIX ст. з гарышча аднаго з праваслаўных храмаў XVIII стагоддзя пад Баранавічамі», – распавядае Ігар Сурмачэўскі.

Аднак, гэта быў даволі доўгі працэс, адзначае ён:

«Спачатку мне трэба было недзе знайсці нешта прыстойнае на «чэйндж» (...) Я знайшоў такі артэфакт за межамі Беларусі. Добра ўпакаваў, перавёз у Мінск. Тут адбыліся агледзіны, потым прапанова – пазалочаная манстранцыя. Як яна трапіла на гарышча праваслаўнай царквы – незразумела… Хутчэй за ўсё пасля 1839 ці 1863 году, калі па царскім загадзе зачынялася шмат уніяцкіх і каталіцкіх святынь».

Рэстаўратар доўгі час захоўваў у сябе гэту каштоўнасць, пакуль не з'явілася нагода ахвяраваць яе новай сталічнай парафіі:

«Даведаўся, што ля вёскі Копішча будзе будавацца касцел і кляштар святога Францішка. І вось з Рыму ў Мінск едзе да нас святыня – часцінка Святога, а прыстойнага каўчэгу для яе няма. А святы Францішак – нябесны абранца майго сына, ён узяў сабе імя Францішак падчас канфірмацыі. Было прынята рашэнне – манстранцыя будзе ахвяравана для святога Францішка ў веску Копішча. І вось занядбаная манстранцыя – магчыма, праца віленскіх златароў – з гарышча беларускай царквы знаходзіць прыстойную святыню і свой храм. Яе рэстаўрыруюць і залоцяць майстры з Мастацкага музея. Святы Францішак знайшоў свой прыстойны дом у Беларусі. Такая вось гісторыя для кансэкраванага касцёла ў Новай Баравой».

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць