РПЦ забароніць святарам іграць на сцэне і быць на дзяржслужбе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Бацюшкам таксама нельга быць хірургамі, танцорамі, паляўнічымі.
Кіраўніцтва Маскоўскага Патрыярхату склала спіс забароненых для святароў прафесій: нельга танцаваць на прафесійнай сцэне, праводзіць хірургічныя аперацыі, аднак у выключных выпадках дазваляецца працаваць на ФСБ з благаслаўлення епіскапа.
Як адзначаецца ў праекце, абнародаваным на сайце Маскоўскага Патрыярхату, не ўсялякая прафесійная дзейнасць сумяшчальная са святарствам, і на гэты конт існуюць кананічныя забароны. Згодна з дакументам, святарам забараняецца займацца паляваннем, мець акцёрскую прафесію, займацца танцамі (балетам), прафесійным спортам і працай на дзяржаўнай службе.
«Духоўным асобам забараняюцца таксама заняткі, звязаныя з праліццём чалавечай крыві, напрыклад, урачэбная практыка, асабліва хірургія. Няшчасны выпадак падчас аперацыі падвяргае хірурга абвінавачванню ў ненаўмысным забойстве, а калі гэта духоўнік, то, паводле канонаў, гэта вядзе да пазбаўлення сану», — гаворыцца ў праекце.
«Кананічная забарона ўдзяляць святарскае пасвячэнне акцёрам безумоўна выключае заняткі духоўнікамі акцёрскай прафесіяй, уключаючы прафесійныя заняткі танцамі (балетам) або сцэнічным спевам». У праекце гэта тлумачыцца тым, што праца ў шоў-бізнесе звязана з пэўнымі спакусамі, якіх варта пазбягаць.
Духоўным асобам забаронена таксама дзяржаўная служба, якая прадугледжвае высокія абавязацельствы сакрэтнасці і службовай таямніцы, а гэта можа ўступаць у канфлікт з выкананнем пастырскага абавязку.
«У выключных выпадках — у вышэйшых інтарэсах царкоўнай карысці і служэння пастве — могуць быць выключэнні, але толькі з благаслаўлення кіруючага епіскапа», — дадаецца ў праекце.
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?