З прэзідэнтам і беларускімі іконамі: мінскія католікі ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях у Латвіі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Маліліся за сябе і за родны край, прасілі за наш Чырвоны касцёл і за ўсіх, хто патрабуе дапамогі», – распавялі ўдзельнікі пілігрымкі ў Аглону, дзе благаславілі копію новай іконы для калекцыі спісаў абразоў Багародзіцы.
Пілігрымка мінскіх католікаў вярнулася з латвійскай Аглоны, дзе 14-15 жніўня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай адбыліся штогадовыя ўрачыстасці. Як мы паведамлялі раней, да спіса найбольш шанаваных у Беларусі абразоў Багародзіцы далучылі копію іконы Маці Божай Аглонскай, якую ўрачыста асвяціў біскуп Яніс Буліс.
У латвійскі санктуарый прывезлі і ўсю экспазіцыю абразоў, якую выставілі для малітвы падчас урачыстасцяў, а таксама пранеслі беларускія іконы ў працэсіі. Удзельнікі пілігрымкі з парафіі Святога Сымона і Святой Алены (закрытага амаль ужо 11 месяцаў Чырвонага касцёла ў Мінску) падзяліліся ўражаннямі на старонцы парафіі і апублікавалі вялікі фотарэпартаж >
«Калі на пляцы перад касцёлам згусцела ноч, пачалі запальвацца першыя агеньчыкі. Пакрысе ўся плошча стала нібы полем, засеяным кроплямі жывога агню. Яно калыхалася, дыхала, жыло малітвай. Пачалася Крыжовая дарога. Мы былі прыемна здзіўлены тым, што ў першым шэрагу, наўпрост за крыжам ішлі першыя асобы дзяржавы. Прычым было бачна, што гэта зроблена не "на камеру". Пасля мясцовыя жыхары пацвердзілі, што сапраўды сюды штогод на галоўную Імшу прыбывае прэзідэнт Латвіі».
Паводле афіцыйных паведамленняў, сярод шматлікіх ганаровых гасцей на ўрачыстасцях у Аглоне ў гэты дзень прысутнічалі прэзідэнт Латвійскай дзяржавы Эдгарс Рынкевічс, міністры і дэпутаты Сейма Латвійскай Рэспублікі, экс-прэзідэнты, а таксама іншыя высокапастаўленыя асобы дзяржавы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Хор «Голас душы» парафіі Святога Сымона і Святой Алены спяваў падчас двух святых Імшаў. «Мы шчыра маліліся за сябе і за родны край, прасілі за наш Чырвоны касцёл і за ўсіх, хто патрабуе дапамогі», – дадалі ўдзельнікі пілігрымкі.
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі