«Адказаў няма». Прайшло 11 месяцаў як зачынены Чырвоны касцёл у Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У плябаніі па-ранейшаму няма вады і электрычнасці, тым часам набліжаецца новы халодны сезон.
Мы працягваем весці лік месяцам ад часу закрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску. 25 жніўня прайшло 11 месяцаў з таго часу, як у храме цэлебравалі апошнюю святую Імшу. У ноч на 26 верасня 2022 года адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасля якога ўлады абвясцілі аб закрыцці касцёла. З тых часоў дзверы храма застаюцца апячатаныя. Афіцыйнай прычынай такога рашэння была названая неабходнасць у аднаўленчых працах, пасля завяршэння якіх храм абяцалі адкрыць для вернікаў.
Аднак мы зноў вымушаныя канстатаваць, што за гэты час нічога не змянілася — якіх-небудзь бачных работ не вядзецца, ніякага руху не назіраецца, афіцыйныя органы нічога не паведамляюць пра пачатак нібыта неабходнага рамонту і дату адкрыцця храма.
Як удакладніў наш суразмоўца з парафіі Святога Сымона і Святой Алены, «справа не рухаецца, усё застаецца ў тым жа стане, у плябаніі няма вады і электрычнасці — і адказаў, калі гэта ўсё будзе, таксама няма».
Нагадаем, плябанія — асобны дом святара каля храма — адзінае месца, якое адстаяла парафія, і дзе пробашч правёў зіму без ацяплення, вады і электрычнасці.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Тым часам, турысты — у асноўным расійскія — працягваюць масава наведваць Мінск і яго галоўную славутасць, Чырвоны касцёл, але не могуць патрапіць унутр, пра што распавядаюць у сацсетках.
Related items
-
Нечаканае ад папулярнага пісьменніка РФ: чытае Ружанец і размаўляе па-беларуску
-
Храм без крыжа: што не так з «калядным мястэчкам» на мінскай Камароўцы
-
«Не адхілены ад служэння, дзяцей не мае». Вернікі абвяргаюць чуткі пра пробашча ў Стоўбцах
-
Выйшаў незвычайны каляндар-2024 – з малюнкамі храмаў ад зняволенага
-
У Касцёле пракаментавалі арышт святара ў Валожыне