Серыял «Абраныя» агучылі па-беларуску і выклалі ў сеціва
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Папулярны фільм пра жыццё Езуса Хрыста і Ягоных вучняў зняты ў незвычайным стылі і сама гісторыя яго стварэння асаблівая.
Два сезоны папулярнага серыяла «Абраныя» (The Chosen) агучаныя на беларускай мове. Ініцыятыва «Кінакіпа» 6-7 студзеня прадставіла відэа для спампоўкі і прагляду анлайн у вольным доступе на сваім сайце і Тэлеграм-канале.
Серыял распавядае пра жыццё Езуса Хрыста і Ягоных вучняў, аднак ён зняты ў незвычайным стылі і сама гісторыя яго стварэння асаблівая – маштабны медыяпраект быў рэалізаваны на ахвяраванні тысяч чалавек і цалкам фінансаваўся за кошт краўдфандынга, таму ён незалежны ад буйных студый.
Серыял быў задуманы ў выразных рамках хрысціянства з наўмысна экуменічным падыходам. Рэжысёр фільма – пратэстант Далас Джэнкінс, а ролю Езуса выконвае католік Джонатан Румі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Каталіцкія тэолагі адзначаюць некаторыя супярэчнасці ў серыяле, паказваюць не спрэчныя рашэнні, аднак у цэлым высока ацанілі фільм і сыходзяцца ў меркаванні, што ён можа быць карысны і цікавы для прагляду моладдзю, у сям'і, а таксама з катэхізатарскай мэтай.
Media
Related items
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна