«Людзі чакалі такога фармату». Знайшлі цікавы Instagram – прадстаўляем аўтара
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Малады каталіцкі вернік на відэа спявае рознымі пеўчымі галасамі і ў разнастайных стылях – нават у стылі амерыканскага спірычуэлсу. Ён распавёў пра сябе і патлумачыў сваю ідэю.
Працягваем шукаць неардынарныя і цікавыя актыўнасці хрысціян у сацсетках і сёння знаёмім з аўтарам незвычайнага кантэнту ў Instagram. Гэта 23-гадовы каталіцкі вернік з Мінска Аляксандр Плюта, які пачаў запісваць на відэа касцёльныя спевы рознымі пеўчымі галасамі і ў разнастайных стылях – нават у стылі амерыканскага спірычуэлсу.
Прафесійна, артыстычна – відэа глядзіце ніжэй.
«Вельмі люблю музыку і спевы, а калі яшчэ гэтыя песні праслаўляюць Бога, то двойчы прыемна гэта рабіць! Вырашыў запусціць такі фармат у Instagram, бо на беларускай мове касцёльныя спевы не заўважаў на іншых старонках. Але бачыў падобныя відэа такога фармату. Таму ў мяне з'явілася натхненне рабіць тое ж, але на касцёльную тэматыку. І бачу ў каментарах, што людзі чакалі такога фармату. Гэта натхняе працягваць справу дзеля праслаўлення нашага Бога!», – кажа Аляксандр.
Хлопец спявае ў хоры «Голас душы» мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены, вучыцца на другім курсе ў Мінскім тэалагічным каледжы. А раней скончыў школу з музычна-харавым ухілам – адсюль і музычныя веды, харавая практыка. Аляксандр спявае з дзяцінства ў харавых калектывах, захапляецца сачыненнем музыкі, кампутарнай аранжыроўкай і гукарэжысурай.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа