Набірае папулярнасць канал сельскага святара: для пропаведзі ён рамантуе ГАЗ, «прымае пацыентаў»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Відэа сталі актыўна рэпосціць у сацсетках – вернікаў прыцягвае шчырасць, прастата і нестандартны падыход.
Пробашч каталіцкага храма ў пасёлку Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці стаў выкладваць у YouTube арыгінальныя відэа, якія запісвае спецыяльна для інтэрнэт-аўдыторыі. Айцец Яцэк Дубіцкі – з Польшчы, але ўжо больш за 20 гадоў служыць у глыбінцы пробашчам касцёла Святой Тройцы ў невялікім пасёлку ў Белавежскай пушчы.
Свае відэа ён запісвае на рускай мове і публікуе пад брэндам «Пропаведзі сельскага святара». Канал адкрылі ўсяго месяц таму, але ён ўжо стаў папулярным – колькасць яго падпісчыкаў набліжаецца да тысячы, а відэа актыўна рэпосцяць у сацсетках.

Вернікаў прыцягвае шчырасць, прастата і нестандартны падыход – святар не проста гаворыць пропаведзь, але і здымае сцэны, дзе ён паўстае ў розных ролях: лекара, аўтамеханіка, каб паказаць, што душы таксама неабходныя лячэнне і «рамонт». Напрыклад, у роліку на тэму споведзі, які набраў ужо амаль 4 тысячы праглядаў, святар бярэ ў рукі камень, які параўноўвае з цяжарам граху.

А для відэа на тэму кампенсацыі за грахі айцец Яцэк зняўся ў гаражы за рамонтам свайго «ГАЗ-69». Відаць, што ў святара ёсць таленавіты памочнік, які робіць якасны мантаж з відэаэфектамі.
Як патлумачыў сам айцец Яцэк, запісваць пропаведзі ён стаў па просьбе вернікаў для тых, хто па розных прычынах не заўсёды можа прыйсці на службу.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Зарок маўчання? Мінуў месяц, як былі вызваленыя беларускія святары
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы
-
Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
-
Упершыню за доўгі час адправілі святую Імшу. Беларускія святары ў Ватыкане знаходзяцца «ў цішыні»