BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Аксана, Сяргей, Паліна, Павел... За тых, хто не сустрэне Вялікдзень дома, моляцца ў Вялікі чацвер

У гэты вечар вернікі сузіраюць нявінна зняволенага Хрыста ў вязніцы і давяраюць яму тых, хто цяпер несправядліва пакутуе.

Увечары 28 сакавіка, у Вялікі чацвер, пасля святой Імшы ўспаміну Апошняй Вячэры, у каталіцкіх храмах цела Хрыста пераносіцца ў сімвалічную вязніцу. Гэта нагадвае пра арышт і зняволенне Езуса пасля здрады аднаго з апосталаў – Юды Іскарыёта.

Католікі пачынаюць перажываць Муку Пана, якую Ён цярпеў дзеля адкуплення кожнага чалавека, і смерць на крыжы, за якой наступіла Ўваскрасенне. Вялікдзень католікі адзначаць 31 сакавіка.

Перад «вязніцай» адбываецца адарацыя – да позняга вечара, а ў некаторых парафіях і на працягу ўсёй ночы вернікі індывідуальна моляцца перад нявінна зняволеным па фальшывым абвінавачванні Сынам Божым, які цярпеў збіццё і здзекі.

Падчас гэтай адарацыі ў прыватным парадку многія моляцца за цяперашніх несправядліва зняволеных – у тым ліку каталіцкіх, праваслаўных вернікаў, хрысціян пратэстанцкіх канфесій. Яны пазбаўленыя магчымасці святкаваць Вялікдзень у храмах і сваіх сем'ях.

Многія ведаюць іх па імёнах і пастаянна ўзгадваюць у малітве. Аксана, Генрых, Паліна, Сяргей, Анджэй, Дзяніс, Вольга, Мікіта, Павел, Дзмітрый, Алег, Мікалай, Аляксандр... На жаль, гэты спіс вельмі вялікі. Прычым, пра некаторых зняволеных ужо многія месяцы нічога не вядома нават сваякам – акрамя таго, што з-за ўтрымання ў вельмі жорсткіх умовах яны знаходзяцца ў крытычным псіха-эмацыйным і фізічным стане.

Неабыякавыя просяць у малітве аб найхутчэйшым вызваленні вязняў, Божых ласках для іх, дапамогі і апекі Божай Маці, а таксама аб навяртанні тых, хто чыніць зло і беззаконне.

Малюнкі: Ксіша Ангелава

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 29 Сакавік 2024 17:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць