Прабег на самакатах зладзілі на Вялікдзень манахіні ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Сёстры дамініканкі паказалі відэа «Пасхальных стартаў».
Каталіцкія сёстры дамініканкі ў Мінску зладзілі «Пасхальныя старты». Падчас святкавання Вялікадня, 31 сакавіка, яны праехалі на электрасамакатах па веладарожцы і апублікавалі фота і відэа са святочнага прабегу ў гісторыях на сваіх старонках у сацсетках (глядзіце ніжэй).
Нагадаем, найбольш папулярны паблік дамініканак у Беларусі – у Instagram. Яны выкладваюць кароткія ролікі, у якіх у папулярнай, сучаснай і даступнай форме распавядаюць і паказваюць, што значыць быць дамініканкай, а таксама развейваюць стэрэатыпы пра манаскае жыццё. Акрамя таго, сёстры публікуюць разнастайныя відэа пад рубрыкамі «Вера свядомая», «ДНК малітвы», «Знакі і сімвалы хрысціянства», «Духоўныя лайфхакі».
Манахіні актыўна абнаўляюць свае сацсеткі, проста і разумна тлумачаць складаныя пытанні, распавядаюць пра сваё паўсядзеннае жыцце і адпачынак.
Media
Related items
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа