Фотафакт: як асвячалі велікодныя стравы ў вёсках на Гродзеншчыне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Назвы гэтых каталіцкіх вёсак лашчаць слых: Сыманэлі, Фальваркі, Грышкойці, Карвэлі... Мясцовыя бабулі рассцілалі дываны і збіраліся ля прыдарожных крыжоў.
Каталіцкая парафія святога Юрыя ў Варнянах (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці) паказала, як адбывалася благаслаўленне велікодных страў у маленькіх каталіцкіх вёсках, дзе няма свайго храма і не ўсе мясцовыя жыхары могуць даехаць да бліжэйшага касцёла.
Назвы многіх вёсак, дзе пабываў святар напярэдадні Вялікадня, лашчаць слых: Філіпаны, Керняны, Дзірмуны, Больнікі, Загазь, Сыманэлі, Фальваркі, Грышкойці, Карвэлі...
Проста на вуліцах ці каля прыдарожных крыжоў бабулі ды маладзейшыя мясцовыя жыхары расстаўлялі плеценыя кошыкі з велікоднымі стравамі ў чаканні ксяндза, некаторыя рассцілалі ў дварах дываны. Святар праводзіў набажэнства, маліўся разам з вяскоўцамі, акрапляў іх і кошыкі асвечанай вадой (фота глядзіце ніжэй).
А праз месяц ля прыдарожных крыжоў у каталіцкіх вёсках пачнуцца Маёвыя набажэнствы – на жаль, гэта традыцыя ўжо не ўсюды захавалася, бо яе носьбіты адыходзяць з гэтага свету, аднак у многіх вёсках яшчэ ёсць магчымасць застаць і зафіксаваць гэта асаблівае набажэнства.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва