У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Парафія ў Каробчыцах апублікавала прыгожыя фота, а відэа са свята – Будслаўскі санктуарый.
На працягу траўня ў каталіцкіх парафіях праходзяць традыцыйныя святы Першай Святой Камуніі. Падчас урачыстых святых Імшаў упершыню прымаюць Цела Хрыстова дзеці, якія рыхтаваліся да гэтай падзеі на працягу некалькіх гадоў катэхезы ў нядзельных школах. Гэтаму папярэднічаюць экзамены на веданне асноў хрысціянскай веры і сакрамэнт пакаяння – першая споведзь.
Дзеці апранаюць белую вопратку як сімвал чысціні і святасці. Яны трымаюць у руках запаленыя свечкі – знак Хрыста як святла свету і арыентыру ў сваім жыцці.
«Калі б анёлы маглі зайздросціць, яны зайздросцілі б нам у прыняцці Святой Камуніі, у якой Бог цесна звязаны са сваім стварэннем. У такую цесную сувязь ён не ўваходзіць нават з анёламі», – пісала святая Фаўстына Кавальская ў сваім «Дзённіку».
Відэа з момантамі свята апублікаваў Нацыянальны санктуарый у мястэчку Будслаў Мядзельскага раёна – там Першую Камунію ўрачыста прынялі 5 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак (глядзіце ніжэй).
А як праходзіла свята ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна, паказалі ў Instagram парафіі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі