BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Масавыя працэсіі Божага Цела прайшлі па вуліцах гарадоў Беларусі

Ад сталіцы да мястэчак – католікі правялі ў населеных пунктах Беларусі працэсіі Божага Цела, каб засведчыць аб веры, прасіць Бога аб абароне і дабраславенні.

Каталіцкія вернікі ў Беларусі 2 чэрвеня правялі масавыя агульнагарадскія працэсіі Божага Цела – у Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве і ў іншых населеных пунктах. У сталіцы ўрачыстая працэсія прайшла па цэнтры горада з удзелам біскупаў, святароў, соцень вернікаў. Раней, 30 траўня, працэсіі Божага Цела прайшлі ў Гродне і некаторых райцэнтрах.

Гэта штогадовая "маніфестацыі веры", прысвечаная святу Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Вернікі праходзяць па цэнтральных вуліцах, каб дабраславіць горад, дамы і працоўныя месцы, маліцца аб тым, каб Гасподзь зберагаў ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру і любоў Хрыста, засведчыць аб сваёй веры.

Наперадзе Эўхарыстычнай працэсіі ідуць дзеці ў белай вопратцы, яны высцілаюць пялёсткамі кветак дарогу для Езуса Хрыста. Ягонае Цела пад выглядам хлеба нясе святар у манстрацыі. Па дарозе працэсія спявае і здзяйсняе прыпынкі ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, малітвы і чытання Евангелля.

У некаторых гарадах, напрыклад, у Іўі, ёсць традыцыя ўпрыгожваць кветкавымі дыванамі падыход да алтароў. Дываны з пялёсткаў таксама высцілаюць для Езуса Хрыста – у знак Яго шанавання і веры ў Ягоную рэальную прысутнасць у Эўхарыстычным Хлебе.

Ніжэй глядзіце фота са старонак Гродзенскай семінарыі, грэка-католікаў Гродна, парафіі ў Глыбокім, санктуарыя ў Лагішыне. Далей, асобнай устаўкай з Instagram – Іўеўскага дэканата.

Last modified onНядзеля, 02 Чэрвень 2024 22:21
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць