У полі пад птушыны «хор»: як праходзяць Імшы пры крыжах, паказалі на Гродзеншчыне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Парафія апублікавала жывапісныя здымкі і відэа, а таксама паказала, як вернікі ўсталёўвалі новы прыдарожны крыж.
Парафія святога Юрыя ў Варнянах Астравецкага раёна працягвае ўсталёўваць новыя прыдарожныя крыжы ў вёсках, якія адносяцца да парафіі, і праводзіць ля гэтых крыжоў святыя Імшы.
Пра апошнюю такую падзею парафія распавяла ў сваім Instagram у пачатку чэрвеня. У вёсцы Дзірмуны адбылося асвячэнне новага крыжа, які нядаўна ўсталявалі мясцовыя вернікі. Таксама пробашч парафіі адправіў там святую Імшу ў інтэнцыі жыхароў вёскі. Парафія апублікавала жывапісныя здымкі і відэа (глядзіце ніжэй), на якім чуваць, як Эўхарыстыя адбываецца ў суправаджэнні «хору птушак».
Акрамя таго, парафія паказала, як мужчыны ўсталёўвалі новы прыдарожны крыж, ля якога цяпер моляцца мясцовыя вернікі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў
-
Беларусь пакінуў польскі святар пасля 30 гадоў служэння на Віцебшчыне
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць