BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Мы ўсё разумеем, але...» Парафія Чырвонага касцёла звярнулася да Пяткевіч

У закрытым храме асыпаўся тынк, гніюць фіранкі, дываны, псуюцца кнігі ў бібліятэцы, абразы, карціны і дарагі арган – звяртаюць увагу вернікі.

Камітэт парафіі Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску 11 ліпеня апублікаваў адкрыты ліст да нядаўна прызначанай першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Пяткевіч.

У лісце на рускай мове католікі распавядаюць дзяржслужачай пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам, які зачынены ўжо амаль два гады «на падставе рамонта храма, які не патрабуе яго і не пацярпеў ад узгарання», а аднаўленчыя працы ў прыбудове, дзе было ўзгаранне, дагэтуль не вядуцца:

«Мы, вернікі, адукаваныя людзі – усё разумеем! Але нам крыўдна і балюча назіраць, як у гістарычным шматпакутным Доме Божым няма набажэнстваў, малітваў. Няўжо мы, вернікі Беларусі, заслужылі такое пакаранне? Хіба вы чулі калі-небудзь недружалюбныя выказванні ад вернікаў у адрас дзяржавы?»

Касцёл прыходзіць у заняпад, адзначаюць у парафіі. Архітэктурны шэдэўр, візітоўка сталіцы не праветрываецца ўвесь гэты час. Таму адтуль чутны пах рэчаў, якія псуюцца. На цокальным паверсе быў прарыў водаправоду – ідзе пах гнілі.

Акрамя таго, асыпаўся тынк на столі і сценах, гніюць фіранкі, дываны, псуюцца кнігі ў бібліятэцы (каля 60 тысяч), абразы, карціны, невядома ў якім стане дарагі арган.

 

Вернікі просяць Пяткевіч паспрыяць вяртанню святыні і падкрэсліваюць, што могуць сваімі сіламі зрабіць там неабходны рамонт. Нагадаем, раней падобны ліст парафія пісала ў адрас старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, аднак гэта ніяк не змяніла сітуацыю.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 12 Ліпень 2024 11:25
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць