BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Плябанію Чырвонага касцёла закрылі, новы пробашч сустрэўся з парафіянамі

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк ездзіў на малітву ў Будслаў, а ксёндз Франц Рудзь будзе звяртацца ў дзяржаўныя органы ў справе хутчэйшага адкрыцця касцёла.

Новы пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску ксёндз Франц Рудзь 4 жніўня адправіў першую нядзельную святую Імшу для парафіі Святога Сымона і Святой Алены. Пасля Імшы ён запрасіў касцёльны камітэт на сустрэчу і знаёмства.

Вернікі са спасылкай на ўдзельнікаў сустрэчы распавялі, што пробашч прапанаваў «зняць напружанне», таму плябанія касцёла – асобны будынак для святароў, які функцыянаваў амаль два гады пасля закрыцця храма – адгэтуль зачынена.

Нагадаем, плябанія – адзінае памяшканне, якое адстаяла парафія. Тут ладзіліся кругласутачныя дзяжурствы, малітвы, святая Імша, сустрэчы, выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту – нягледзячы на тое, што будынак быў адключаны ад усіх камунікацый, тут не было электрычнасці, вады і цяпла.

Напярэдадні былы пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк забраў рэчы з плябаніі, яе закрылі і перадалі ключы новаму пробашчу.

Ксёндз Франц Рудзь на сустрэчы з вернікамі сказаў таксама, што будзе звяртацца ў дзяржаўныя органы ў справе хутчэйшага адкрыцця касцёла, «вывучаць сітуацыю».

«Пакуль незразумела, што будзе далей і чаго чакаць. Але верым, што Бог расставіць кропкі, і аб гэтым молімся. Наперадзе перарэгістрацыя парафіі. Крыўдна, што з плошчы Незалежнасці выжылі Хрыста, што тут больш не будзе Найсвяцейшага Сакрамэнту і Імшы», – адзначылі вернікі.

Што тычыцца ксяндза Уладзіслава Завальнюка, то пра ягоны далейшы лёс вернікі пакуль нічога не ведаюць, паводле іх, новага месца яго пастаяннага служэння пакуль няма. У суботу святар ездзіў на малітву ў Будслаў, што будзе рабіць далей – застаецца невядомым.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць