«Пачатак чагосьці больш важнага». Першая каталіцкая талака прайшла ў Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Да працы па захаванні каталіцкай спадчыны далучыліся нават няверуючыя. Акцыя стала адметная ініцыятывай «з нізоў» і самаарганізацыяй.
У вёсцы Хоўхлава Маладзечанскага раёна прайшла 3-дзённая талака каталіцкіх вернікаў. 8-10 жніўня валанцёры працавалі над афарбоўкай фасаду старадаўняга драўлянага касцёла і добраўпарадкаваннем склепа-пахавальні.
Акцыя па дапамозе маленькай парафіі стала адметнай самаарганізацыяй: гэта была першая за апошнія часы маштабная добраахвотная праца, на якую сабраліся вернікі з іншых парафій па ініцыятыве «з нізоў». Ідэю каманды «Радыё Марыя» падтрымалі ў парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, а затым – і на «афіцыйным» узроўні.
Маленькая група мясцовых вернікаў за ўласны кошт забяспечыла валанцёраў харчаваннем. Вернікі працавалі бясплатна, таксама яны самі збіралі грошы на фарбу. Сваё ахвяраванне зрабіла і супольнасць беларусаў-католікаў у Кракаве.
Паводле ўдзельнікаў талакі, штодзённа працавалі каля 40 чалавек – валанцёры прыехалі не толькі з Мінска і Маладзечна, але нават з іншых рэгіёнаў. Прычым, некаторыя з тых, хто працавалі над захаваннем каталіцкай спадчыны, – няверуючыя.
«Любоў у поглядах, любоў у словах, любоў у справах… Тры дні праляцелі, як адно імгненне. Неверагодныя атмасфера, неверагодная гісторыя, неверагодныя людзі! Так прыемна, што на наша запрашэнне адгукнуліся неабыякавыя людзі з розных куточкаў Беларусі: малітоўна, матэрыяльна, фізічна. Упэўнена, што гэта толькі пачатак чагосьці яшчэ больш важнага і значнага», – напісала ўдзельніца працаў, гісторык Таццяна Шумель.
Каманда валанцёраў спадзяецца, што ў іншых месцах будуць пераймаць іх прыклад: выбіраць святыні, якія патрабуюць супольнай працы, у невялікіх парафіях і збіраць добраахвотнікаў дзеля захавання каталіцкай спадчыны.
Дарэчы, выдаткі на фарбу для касцёла ў Хоўхлава яшчэ не цалкам пакрытыя – дапамагчы можна праз ахвяраванне парафіі святога Казіміра ў Маладзечне па рэквізітах, якія размешчаны ўнізе гэтай старонкі >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада