Каталіцкія падкасты: пра што яны і дзе шукаць
- Written by KATOLIK.LIFE
 - Published in Царква
 - Add new comment
 
Сабралі інфармацыю пра тое, дзе можна знайсці аўдыё- і відэападкасты для каталіцкіх вернікаў, хто іх стварае і на якія тэмы.
Падкасты становяцца ўсё больш папулярным відам кантэнта, асабліва ў моладзі. Падкаст – гэта лічбавы аўдыёфайл, звычайна ў фармаце размовы або маналогу, які можна спампоўваць і слухаць у любы час. Сабралі інфармацыю пра тое, дзе можна знайсці падкасты для каталіцкіх вернікаў, хто іх стварае і на якія тэмы.
Класічныя аўдыёпадкасты для беларускіх католікаў публікуе рэдакцыя Vatican News. Гэта не толькі навіны, але і рубрыкі «Старонкі гісторыі», «Разважанне на Евангелле», «Хрысціянства і літаратура», «Сацыяльнае пытанне», «Веру, ведаю, разумею», «Эфата». Хутка з'явіцца новая рубрыка – «Філасофскія нататкі», якую будзе весці ксёндз-доктар Раман Суша, выкладчык Папскага ўніверсітэта Серафікум у Рыме.
Найбольш зручна слухаць падкасты Vatican News у Тэлеграм-канале выдання. Каб пабачыць усе аўдыёфайлы, трэба перайсці на канал, націснуць уверсе на назву канала, пракруціць уніз і выбраць укладку Music.
Набіраюць папулярнасць і відэападкасты. Такі тып кантэнту на шырокія тэмы стварае каманда «Радыё Марыя» ў Беларусі і размяшчае запісы на сваёй старонцы ў YouTube. Тут можна знайсці размовы са святарамі і вядомымі дзеячамі, гасцямі студыі, краязнаўчыя, пазнавальныя перадачы.
Таксама «Радыё Марыя» стварае аўдыёпадкасты, якія размяшчае на платформе Soundcloud. 
Гутаркі са святарамі на разнастайныя тэмы праводзяць некаторыя блогеры, якія выкладаюць запіс у форме відэападкастаў. У асноўным – на рускай мове. Напрыклад, шмат такіх гутарак з вядомымі святарамі ёсць на канале «Ласіны рог».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-  
					
										
													У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік