BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Нецікавыя ці не цікавяцца? Пра што гаворыць статыстыка каталіцкіх медыя Беларусі

Можна зрабіць выснову, што зацікаўленасць каталіцкіх вернікаў жыццём Касцёла зусім невысокая. Але праваслаўныя вернікі яшчэ менш цікавяцца навінамі сваёй Царквы.

Каб ацаніць, наколькі каталіцкія вернікі Беларусі цікавяцца тым, што адбываецца ў мясцовым і паўсюдным Касцёле, мы паглядзелі некаторую статыстыку каталіцкіх медыя. Вынікі ўзнялі дыскусійнае пытанне: ці вернікі мала цікавяцца жыццём Касцёла, ці навіны ў медыях – нецікавыя?

Нагадаем, у Беларусі звыш 1 мільёна католікаў. Пры гэтым колькасць падпісчыкаў галоўнага каталіцкага медыя Catholicby у Telegram (цяпер гэты мэсэнджэр – адна з асноўных крыніц аператыўных навін) – меней за 3,5 тысяч чалавек. А прагляды публікацый дасягаюць, у сярэднім, 1,7 тыс. Гэта значыць, ад 0,1 да 0,2% ад колькасці вернікаў.

Разлікі, канешне, прыкладныя, бо дакладнай статыстыкі няма, тым больш трэба браць пад увагу ўзроставы фактар і наяўнасць тых, хто ўвогуле не карыстаецца мэсэнджэрам.

Але ў цэлым лічбы могуць сведчыць пра сітуацыю. У іншых каталіцкіх медыя ў Telegram паказчыкі яшчэ больш сціплыя. 760 падпісчыкаў у Radiomariabelarus і 300-500 праглядаў публікацый. Прыкладна столькі ж праглядаў у канала Katolik.l***, ад якога вымушаны былі адпісацца каля 200 чалавек пасля таго, як канал унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Віцебскі «Каталіцкі веснік» не мае каналу ў Telegram, а вось у галоўнага каталіцкага рэсурса Гродзенскай вобласці, дзе жывуць звыш 500 тыс. католікаў, Grodnensis – толькі 530 падпісчыкаў – зноў тыя самыя 0,1%. На пятым месцы – канал галоўнага ватыканскага медыя для Беларусі Vaticannewsbe, які мае 260 падпісчыкаў.

Аднак нашмат лепшая сітуацыя ў Instagram, дзе на каталіцкія медыя падпісаны ў разы больш вернікаў.

І не толькі медыя. Старонкі многіх парафій маюць тысячы падпісчыкаў (напрыклад, лідскай і будслаўскай – звыш 4 тысяч) – нашмат больш, чым каналы медыя ў Telegram.

Можна зрабіць выснову, што вернікі больш цікавяцца жыццём менавіта парафій – сваіх і, магчыма, суседніх, любяць праглядаць фота і відэа з рэлігійных падзей, але праяўляюць мала цікавасці непасрэдна да навінаў Касцёла.

У той жа час уцягнутасць католікаў у інфармацыйнае поле Касцёла, заангажаванасць яго жыццём, у разы большая, чым зацікаўленасць праваслаўных вернікаў да падзей у сваёй Царкве.

Telegram-канал галоўнага партала БПЦ мае меней за 1,5 тысяч падпісчыкаў пры афіцыйнай колькасці праваслаўных вернікаў у Беларусі звыш 4 мільёнаў чалавек. А Telegram-канал, напрыклад, Гомельскай епархіі, адной з найбуйнейшых у Беларусі, мае толькі 420 падпісчыкаў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 22 Верасень 2024 15:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць