Не толькі кветкі. Што падарыць біскупу?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У парафіях, якія наведваюць іерархі, рыхтуюць для іх падарункі. Самы арыгінальны зрабілі ў Лідзе.
Нядаўна прызначаныя біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска наведваюць у новым статусе парафіі сваіх дыяцэзій. Візіты ў рэгіёны перыядычна здзяйсняюць і іншыя беларускія біскупы.
У парафіях прынята на знак пашаны і падзякі ўручаць іерархам падарункі. Часцей за ўсё – гэта букеты кветак, аднак тым, хто хоча зрабіць арыгінальны падарунак, можна ўзяць прыклад іншых парафій.
Katolik.life паглядзеў, якімі падарункамі нядаўна ўшаноўвалі біскупа Уладзіміра Гуляя. Найбольш незвычайны прэзент зрабіла парафія Святога Юзафа Рамесніка і Благаслаўленых Сясцёр Назарэтанак Мучаніц у Лідзе – геральдычны рыцарскі шчыт-тарчу з выявай яго біскупскага гербу.
«Менавіта праз гэты старажытны сімвал, які прыпамінае словы апостала Паўла – "апраніцеся ва ўсю Божую зброю, каб вы маглі супрацьстаяць подступам д’ябла… вазьміце шчыт веры, якім зможаце пагасіць усе распаленыя стрэлы злога", вернікі пажадалі пастыру Божых ласкаў і глыбокай веры, каб з моцай абвяшчаць Евангелле, змагацца за кожную душу і бараніць Святы Касцёл», – распавялі на старонцы парафіі.
У іншай лідскай супольнасці – Фарнага касцёла – біскупу падарылі арыгінальную карціну з выявай святыні і Багародзіцы. А ў Смаргоні іерарху ўручылі карціну з выявай святога Арханёла Міхала.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
-
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску быў прыпынены. Чаму – даведаліся вернікі
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле