Парафію зняволенага пробашча наведалі арцыбіскуп Кандрусевіч і ксёндз Завальнюк
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх нагадаў, што абяцанні Багародзіцы здзяйсняюцца, і прывёў прыклад распаду атэістычнага Савецкага Саюза.
У санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне 13 кастрычніка фэст узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Сярод гасцей былі таксама арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч і былы пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Падчас фэсту адбылося ўнясенне копій цудадзейных абразоў Маці Божай.

У гаміліі арцыбіскуп эмэрыт нагадаў пра здзяйсненне абяцання Найсвяцейшай Панны Марыі, дадзеных падчас Фацімскіх аб'яўленняў, і прывёў прыклад распаду атэістычнага рэжыму:
«Яно споўнілася. Добра памятаем канец 80-х – пачатак 90-х гадоў. Без крыві, без вялікіх патрасенняў, Савецкі Саюз распаўся на 15 незалежных краін. Мы атрымалі свабоду веравызнання».
Свята з удзелам высокіх гасцей стала таксама падтрымкай для парафіі, якая перажывае зняволенне свайго пробашча – айцец Анджэй Юхневіч знаходзіцца за кратамі ўжо амаль паўгады па невядомым абвінавачванні. Адміністратарам парафіі часова прызначаны ксёндз Яўгеній Шымановіч.
Не было на свяце і вікарыя айца Паўла Лемеха, які быў затрыманы адначасова з пробашчам, але пазней вызвалены. Ён вымушана з'ехаў з Беларусі.
Што тычыцца айца Анджэя, следства па ягонай справе пакуль працягваецца. Ніякай інфармацыі пра гэта па-ранейшаму няма.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў