«Кветкавыя акцыі» зладзілі ў касцёлах Беларусі да Дня жанчын
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У некаторых парафіях пасля святых Імшаў раздавалі кветкі і паштоўкі, маліліся пра жанчын. А ў праваслаўных прыходах такіх акцый не заўважылі.
У многіх каталіцкіх парафіях Беларусі 8 сакавіка адпраўлялі святыя Імшы ў інтэнцыі жанчын з нагоды Міжнароднага жаночага дня. У некаторых касцёлах зладзілі віншавальныя акцыі: напрыклад, у Нарачы пасля службы жанчынам дарылі сувенірныя кветкі, шакаладкі і паштоўкі.
А ў Дзятлаве не толькі 8 сакавіка, але і напярэдадні ўвечары, калі вернікі сабраліся на першае ў гэтым Вялікім посце набажэнства Крыжовага шляху і святую Імшу, прысутным жанчынам і дзяўчатам раздавалі жывыя цюльпаны – на выхадзе з касцёла кветкі ўручалі міністранты.
Таксама жанчын павіншавалі многія каталіцкія святары праз сацыяльныя сеткі, пажадаўшы верніцам браць прыклад з Божай Маці і ўсіх святых жанчын, шукаць у іх заступніцтва.
У той жа час у некаторых касцёлах не ладзілі віншаванняў з нагоды гэтага свецкага свята і працягвалі засяроджвацца на Вялікім посце. Як і ў праваслаўных прыходах, дзе падобных віншавальных акцый мы пакуль не заўважылі.
Media
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку