Арцыбіскуп Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію: «Настрой аптымістычны»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
За здароўе Папы Рымскага і беларускага іерарха маліліся ў Мінску. Сам ён таксама адпраўляў святую Імшу.
Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць хіміятэрапію, паведаміў падчас святой Імшы ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Пра значнае пагаршэнне стану здароўя заслужанага іерарха, які мае анкалагічнае захворванне – меланому, раней паведамляла Курыя архідыяцэзіі.
Мітрапаліт дадаў, што арцыбіскуп эмэрыт па дарозе ў шпіталь тэлефанаваў і прасіў падзякаваць усім за малітву ў яго інтэнцыях.
У той жа час вернікі, знаёмыя з сітуацыяй, патлумачылі, што арцыбіскуп Кандрусевіч да гэтага часу не быў шпіталізаваны і наведваў паліклініку, раніцай 13 сакавіка адпраўляў святую Імшу, настрой у яго аптымістычны.
Нагадаем, у лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля перанесенага інфаркту.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі
-
Ксёндз Завальнюк папрасіў памерлага біскупа Велікасельца заступніцтва ў асаблівай справе
-
Войска, пасвячэнне, усмешка. Топ-7 фота Казіміра Велікасельца да 30 дзён яго смерці
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле