BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Самы медыйны і ўсмешлівы. Яшчэ адзін беларускі біскуп з'явіўся ў сацсетках

Весці сваю старонку наймалодшы іерарх Беларусі адразу стаў актыўна.

Профіль у Instagram адкрыў 15 красавіка Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі РКЦ біскуп Андрэй Зноска. У першы ж дзень ён зрабіў дзясяткі пастоў пра апошнія падзеі сваёй дзейнасці, апублікаваў сторыс.

Такім чынам, наймалодшы іерарх Беларусі адразу стаў актыўна весці сваю старонку ў адрозненні ад іншага нядаўна прызначанага біскупа — Гродзенскага ардынарыя Уладзіміра Гуляя. Той пакуль па-ранейшаму не зрабіў ніводнага паста, але рэагуе на іншыя публікацыі і робіць рэпосты ў сторыс.

Даўжэй за ўсё ў сацсетках евангелізуе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі. Ён, у асноўным, выкладвае відэа-казанні па нядзелях.

З'яўленне асобнай старонкі біскупа Андрэя Зноскі многія ўспрынялі пазітыўна, бо раней некаторую крытыку выклікала тое, што на старонцы Пінскай дыяцэзіі пра яго распавядалі часцей, чым пра дзейнасць ардынарыя Антонія Дзям'янкі.

Акрамя таго, некаторае здзіўленне ў вернікаў выклікала тое, што малады біскуп часцей наведваў парафіі іншых дыяцэзій, чым супольнасці Пінскай дыяцэзіі. Цяпер, у раскладзе біскупа на травень, наадварот — амаль усе візіты запланаваныя ў парафіі Пінскай дыяцэзіі. А з 17 красавіка на працягу ўсяго Пасхальнага Трыдуума іерарх будзе маліцца разам з католікамі Гомеля.

У колах вернікаў біскупа Андрэя Зноску называюць самым медыйным і ўсмешлівым — дзякуючы яго актыўнасці і фота з пазітыўнымі эмоцыямі.

Media

Last modified onСерада, 16 Красавік 2025 12:52
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць