З'явілася статыстыка па колькасці абшчын у рэгіёнах Беларусі – колькі парафій ужо не прайшлі рэгістрацыю
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Больш за ўсё ліквідавана абшчын БПЦ і РКЦ, а адзіная на ўсю Беларусь супольнасць рэдкай канфесіі пакуль засталася – і вось дзе.
Першыя два аблвыканкама абнавілі інфармацыю аб канфесійнай сітуацыі ў рэгіёнах. Апублікавана статыстыка па колькасці рэлігійных супольнасцяў у Мінскай і Віцебскай абласцях, якая паказала скарачэнне колькасці абшчын, прычым у паўночным рэгіёне – істотнае.
Паводле апошніх звестак, у Віцебскай вобласці дзейнічаюць 525 супольнасцяў 18 канфесій. На 1 студзеня 2024 года, калі перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый яшчэ не пачыналася, такіх было 565 – па дадзеных Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Гэта значыць, за год у рэгіёне спынілі існаванне 40 супольнасцяў – верагодна, яны падалі заяву аб ліквідацыі ў сувязі з немагчымасцю прайсці новую дзяржаўную рэгістрацыю.
Паглядзелі, прыходаў якіх канфесій знікла больш за ўсё. Гэта самыя масавыя канфесіі: Праваслаўная царква (было 300 абшчын, стала 280) і Рыма-каталіцкая царква (было 94 парафіі, стала 85). На трэцім месцы – хрысціяне веры евангельскай. Гэта канфесія налічвала 52 абшчыны ў рэгіёне, а на пачатак 2025 года іх засталося 48.
У цэлым, усе 18 канфесій захавалі прысутнасць у Віцебскай вобласці, у тым ліку канфесія, якая прадстаўлена адзінай у Беларусі суполкай – гэта мармоны (Царква Ісуса Хрыста апошніх дзён). Таксама засталіся ў рэгіёне такія рэдкія канфесіі як бахаі і крышнаіты – па адной суполцы.
У Мінскай вобласці за год таксама скарацілася колькасць рэлігійных арганізацый, але не так масава. З 714 супольнасцяў, якія дзейнічалі на 1 студзеня 2024 года, цяпер засталося 708. У прыватнасці, ліквідавана па дзве абшчыны БПЦ і РКЦ. У цэлым усе раней прадстаўленыя канфесіі пакуль захавалі сваю прысутнасць – іх у Мінскай вобласці 13.
Нагадаем, усе супольнасці ў Беларусі абавязалі падаць дакументы для перарэгістрацыі не пазней за 5 ліпеня 2025 года. Канчатковыя дадзеныя па колькасці рэлігійных арганізацый, якія прайшлі новую дзяржаўную рэгістрацыю, павінны быць прадстаўлены пасля 1 студзеня 2026 года.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Натхняльны зварот да моладзі Беларусі запісаў біскуп Гродзенскі
-
Былы святар паказаў, як дачка сустракала яго пасля двух гадоў зняволення
-
Вось гэта дзіва! Пчолы зрабілі «хустку» на фігуры Панны Марыі ў Беларусі
-
З нацыянальным каларытам асвяцілі ўпершыню за два гады новы касцёл у Мінску
-
Што з'явіцца на месцы «глушылкі» каля касцёла ў Мінску і чаму гэта праблема?