BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што і калі будзе на фэсце ў Будславе-2025 – апублікавана праграма

У пятніцу ў 23.30 адбудзецца ўрачыстая працэсія з абразом Маці Божай Будслаўскай і свечкамі.

Праграму фэсту ў Будславе, які пройдзе 4-5 ліпеня пад дэвізам «Міласэрнасць Божая – давяраем Табе», апублікаваў Нацыянальны санктуарый. Адзначаецца, што прамую трансляцыю асноўных падзей будзе весці беларускае тэлебачанне.

У праграме пакуль не пазначана, хто ўзначаліць галоўную святую Імшу падчас фэсту. Вернікі чакаюць, хто гэта можа быць новы Апостальскі нунцый, які павінен прыехаць у Беларусь у бліжэйшы час.

У цэлым, праграма істотна не адрозніваецца ад тых, што былі ў мінулыя гады. У пятніцу, 4 ліпеня, у 23.30 адбудзецца ўрачыстая працэсія з абразом Маці Божай Будслаўскай і свечкамі. Апоўначы распачнецца святая Імша. У суботу, 5 ліпеня, ў 11.30 запланавана галоўная святая Імша.

ПРАГРАМА АСНОЎНЫХ ПАДЗЕЙ

4 ліпеня (пятніца)

▪️14:00–17:00 — Сустрэча пілігрымаў

▪️18:00 — Святая Імша

▪️20:00 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай царквы)

▪️20:30 — Марыйныя Нешпары

▪️21:00 — Крыжовы шлях

▪️22:00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі»

▪️23:30 — Працэсія з абразом Маці Божай Будслаўскай

 

5 ліпеня (субота)

▪️00:00 — Святая Імша

▪️02:00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

▪️06:00 — Боская Літургія (візантыйскі абрад)

▪️07:00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці

▪️08:00 — Імша ў базыліцы

▪️09:30 — Фацімскі ружанец

▪️10:30 — Канферэнцыя «Беззаганнае Зачацце: 170 гадоў догмату»

▪️11:30 — Галоўная Імша, Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 02 Ліпень 2025 13:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць