Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: 9 дзён пешшу ў любое надвор'е
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Штогод каля 2 тысяч вернікаў у складзе пілігрымак з розных куткоў Беларусі накіроўваюцца на фэст Маці Божай Будслаўскай.
Першыя пешыя паломніцтвы выйшлі 26 чэрвеня ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе. Традыцыйна – гэта самая працяглая пілігрымка з Баранавічаў, а таксама – з Ліды. Удзельнікі будуць ісці 9 дзён і прыбудуць да цудатворнага абраза Божай Маці 4 ліпеня – на фэст у Будславе.
Пілігрымаў у Баранавічах благаславіў біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка. Адтуль выйшла некалькі дзясяткаў чалавек. У шляху да пілігрымкі далучаюцца ўдзельнікі – з Івянца, Ракава, Радашковічаў, іншых мясцінаў.
У сторыс на старонцы пілігрымкі можна пакінуць сваю просьбу, аб якой будзе маліцца паломніцтва ў дарозе.
Неўзабаве ў Будслаў выйдуць пілігрымы з Віцебска, Мінска, Нарачы, Смаргоні і іншых месцаў – усяго каля 2 тысяч вернікаў у складзе звыш 20 пешых і роварных пілігрымак штогод накіроўваюцца на фэст Маці Божай Будслаўскай.
Дарэчы, сёлета споўнілася 35 гадоў, як аднавіліся пілігрымкі ў Будслаў – гэта адбылося ў 1990 годзе. З таго часу паломніцтвы ў Нацыянальны санктуарый ідуць з розных куткоў Беларусі.
Media
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва