Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Мэта набажэнстваў у Наваградку – уміласціўленне Богу за асабістыя грахі і ўсяго народа.
Беларускія католікі 5-7 верасня праводзяць два важныя мерапрыемствы. У Навагрудку гэтымі днямі праходзяць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь – ужо трэці раз гэтыя штогадовыя асаблівыя духоўныя практыкаванні яднаюць духавенства і свецкіх. Мерапрыемствы першага дня прайшлі з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.
Цэнтральнай падзеяй стаў вячэрні Крыжовы шлях па вуліцах Навагрудка. Мужчыны неслі вялікі крыж, дзеці – паходні.
Таксама ў праграме – усяночныя адарацыі, пілігрымка пакаяння. Мэта гэтых і іншых набажэнстваў – уміласціўленне Богу за асабістыя грахі і ўсяго народа.
А ва ўсходняй частцы Беларусі 6-7 верасня праходзіць пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы. У гэтым мястэчку здаўна знаходзіўся цудатворны абраз, які атрымаў тытул Каралевы Беларусі.
Да гэтага абраза Божай Маці пілігрымка з Магілёва, у якую запрасілі вернікаў з усёй краіны, праходзіць ужо 10-ы раз. Пешае паломніцтва стартавала з катэдральнага касцёла Магілёва пасля святой Імшы, якую адправіў біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Media
Related items
-
У школе ў Гродзенскай вобласці «ўрок» да Дня роднай мовы правёў ксёндз
-
Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна
-
Моцнае слова на Вялікі пост арцыбіскупа Кандрусевіча: пра гандаль часам і пакаленне ахвяр
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх