Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк прасіў дазвол падыйсці да труны Вайніловіча.
Былы шматгадовы пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску, які цяпер служыць у Барысаве, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, прасіў дазволу падыйсці да закрытага ўжо больш за тры гады храма. Нагадаем, там цяпер вядзецца рэканструкцыя.
Святар звяртаўся ў дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», якое з'яўляецца ўласнікам Чырвонага касцёла, з просьбай аб малітве з нагоды гадавіны пасвячэння храма, якая адзначалася 21 лістапада, распавёў ён у сваім відэа:
«Звярнуўся да кіраўніцтва, прадставіўся, што я святар і атрымаў годнасць прэлата, каб мне дазволілі на 5 хвілін зайсці да саркафага Вайніловіча перад святыняй, пакланіцца, паставіць зніч і паблагаславіць працу, якая выконваецца. Але адказалі, што калі ідуць працы, староннім нельга заходзіць».
Святар планаваў звярнуцца яшчэ раз у «Мінскую спадчыну» з надзеяй, што «на якія-небудзь выходныя будзе дазволена дакрануцца да саркафага Слугі Божага» Эдварда Вайніловіча – фундатара Чырвонага касцёла.
Мы пачакалі амаль два тыдні – інфармацыі пра тое, што ксяндзу Завальнюку дазволілі падыйсці да храма, не з'явілася.
Раней, у пачатку прац, вернікаў некалькі разоў пускалі на тэрыторыю храма, але пасля таго, як там знайшлі кнігі, некаторыя абразы і іншыя рэчы, якія мелі намер выкінуць, доступ забаранілі.
Цяперашні пробашч Чырвонага касцёла ксёндз Франц Рудзь у парафіяльных аб'явах нічога не паведамляў на тэму прац у храме і аб жаданні памаліцца каля яго.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла. Якім ён будзе?
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію