BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

6 чэрвеня кожны запрашаецца да хвіліны малітвы аб міры

Арганізатары свядома абралі для малітвы пятніцу: гэта святы дзень для мусульман, а ўвечары паслядоўнікі юдаізму пачынаюць святкаванне суботы.

Рух “Каталіцкая акцыя” падтрымаў ініцыятыву папы Францішка, які запрасіў у нядзелю Спаслання Святога Духа 8 чэрвеня 2014 г. у Ватыкан на сумесную малітву за мір прэзідэнтаў Ізраіля і Палестынскай аўтаноміі Шымона Перэса і Махмуда Абаса. Ініцыятыва пройдзе ў многіх краінах свету 6 чэрвеня ў 13.00 па рымскім часе.

“Каталіцкая акцыя” запрасіла ўсіх далучыцца да аднахвіліннай малітвы. Для ўдзелу ў ініцыятыве трэба ў 13.00 зрабіць перапынак, нахіліць галаву і памаліцца так, як кожны мае звычку гэта рабіць на працы, у школе, каледжы, дома, у сям’і або парафіі. Рух запрашае святароў, каб яны маліліся публічна.

Ініцыятыва малітвы паходзіць ад “Каталіцкай акцыі” у Аргентыне. На цяперашні момант удзел у ёй пацвердзілі: Міжнародны форум “Каталіцкай акцыі”, яе італьянскае аддзяленне і Саюз жаночых каталіцкіх арганізацый.

Арганізатары паведамілі, што свядома абралі для малітвы пятніцу, таму што гэта святы дзень для мусульман, а вечарам вызнаўцы юдаізму пачынаюць святкаванне суботы. “Каталіцкая акцыя” таксама падкрэслівае, што гэты дзень таксама можа быць выдатным часам для разважанняў і напамінам аб агульных “абрагамавых” каранях трох вялікіх рэлігій, і адмысловай магчымасцю прасіць у Бога дар міру.

Каталіцкі рух нагадвае таксама пра малітву па ініцыятыве папы Францішка за мір у Сірыі , якая адбылася ў верасні 2013 г. і прынесла свае станоўчыя вынікі.

Ватыканскае радыё

Last modified onСерада, 04 Чэрвень 2014 20:54
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць