У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Адзін з іх – дзявяты з дзесяці дзяцей у сям'і.
Упершыню за апошні час у Віцебскай дыяцэзіі адбудуцца святарскія пасвячэнні. 2 траўня ў катэдральным касцёле Віцебска пройдзе ўрачыстасць удзялення сакрамэнту святарства двум дыяканам Віцебскай дыяцэзіі – Андрэю Янулю і Антону Тышко.
Абодва скончылі летась вучобу ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, прынялі дыяканскія пасвячэнні і служылі з таго часу ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
Андрэю Янулю [на галоўным фота] 26 гадоў, ён нарадзіўся ў вёсцы Пагошча Браслаўскага раёну ў шматдзетнай сям'і – з'яўляецца дзявятым з дзесяці дзяцей сям'і Януль.
Пра Антона Тышко ў сеціве менш звестак. Вядома, што яму 25 гадоў, родам ён з Глыбокага. Мяркуючы па ягоных старонках у сацсетках, яшчэ да паступлення ў семінарыю ён актыўна ўдзельнічаў у жыцці Касцёла.

На свята ў Віцебск запрошаны цяперашнія семінарысты і многія святары – вернікі катэдральнай парафіі прымаюць у сябе каля 30 гасцей, якіх забяспечваюць начлегам і харчаваннем, як вынікае з парафіяльных аб'яваў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?