BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Справа ў дачыненні ксяндза Лазара спынена за недаказанасцю - праваабаронцы

Больш за паўгода святар правёў у турме КДБ, аднак ніякія доказы яго віны так і не былі агучаны.

Па неафіцыйнай інфармацыі, якую апублікавалі беларускія праваабаронцы, крымінальная справа ў дачыненні каталіцкага святара Уладзіслава Лазара спынена за недаказанасцю. Нагадаем, ксёндз Лазар абвінавачваўся ў здрадзе дзяржаве.

Афіцыйнай інфармацыі следства на гэты конт няма, Каталіцкая царква Беларусі таксама пакуль не каментуе сітуацыю. Айцец Лазар па-ранейшаму служыць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы са снежня 2013 года, калі яго выпусцілі з-пад варты.

Раней паведамлялася, што следства ў рамках крымінальнай справы па саўдзелу ў злачынстве - здрадзе дзяржаве - працягваецца, аднак утрымліваць святара пад вартай больш не было неабходнасці. Айца Уладзіслава абвінавачвалі ў перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.

Больш за паўгода ксёндз правёў у турме КДБ, аднак ніякія доказы яго віны так і не былі агучаны. Сам святар не раз заяўляў аб сваёй поўнай невінаватасці.

Last modified onПятніца, 06 Чэрвень 2014 14:38
Каментары   
+3 #1 гость 2014-06-06 17:09
Он невиновен, дело закрыли, а полгода в тюрьме и почти год под следствием тогда к чему? Где официальные извинения и моральная компенсация?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць