Катэхетычны каледж у Баранавічах аб’явіў аб наборы навучэнцаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах аб’яўляе набор студэнтаў на новы навучальны год 2014/2015. Прыём дакументаў — да 7 верасня 2014 г.
Сёлета навучальная ўстанова прапануе тры спецыялізацыі:
1) катэхетыка (для тых, хто жадае працаваць катэхетам)
2) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса)
3) сямейнае кансультаванне
Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.
Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, якія звязаныя з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
Спіс неабходных дакументаў на паступленне можна знайсці на старонцы каледжа ў інтэрнэце: catcollege.by
Адрас каледжа:
вул. Т. Шаўчэнкі, 6
225411 г. Баранавічы
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
+375 (0163) 57-93-14
+375295135792 (МТС)
Факс:
+375 (0163) 57-93-07
E-mail: callegge@gmail.com
Уступны экзамен для абітурыентаў:
31 жніўня — першы тур
7 верасня — другі тур
Ва ўстанову прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень уключна) па завочнай форме ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу