У Беларусі пройдзе Ружанцовы Кангрэс
- Written by katolik-gomel.by
 - Published in Царква
 - Add new comment
 
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 56-м пленарным пасяджэнні прыняла рашэнне аб правядзенні ў Беларусі, у межах Года малітвы, Кангрэсу, прысвечанага Ружанцу.
Стацыі Кангрэсу ў адпаведнасці з часткамі малітвы Ружанца будуць праведзены:
- 4-5 кастрычніка – у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (І частка)
 - 11-12 кастрычніка – у Віцебскай дыяцэзіі (ІІ частка)
 - 18-19 кастрычніка – у Гродзенскай дыяцэзіі (ІІІ частка)
 - 25-26 кастрычніка – у Пінскай дыяцэзіі (IV частка)
 
І стацыя Кангрэсу – радасныя таямніцы Ружанца   
Мінск, 4-5 кастрычніка 2014 г.
4 кастрычніка (Чырвоны касцёл)
17.00 – пачатак кангрэсу. Прывітанне ўдзельнікаў 
17.15 – сустрэча ружанцовых колаў архідыяцэзіі
– канферэнцыя 
– фармацыйная сустрэча і аднаўленне малітоўных абяцанняў 
– пакутнае набажэнства 
– магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
19.00 – урачыстая святая Імша. 
20.00 – Ружанец з разважаннямі падчас працэсіі вакол касцёла (5 прыпынкаў)
– І таямніца – Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі 
– ІІ таямніца – Адведзіны Найсвяцейшай Паннай Марыяй св. Альжбеты 
– ІІІ таямніца – Нараджэнне Езуса Хрыста 
– ІV таямніца – Ахвяраванне Хрыста ў святыні 
– V таямніца – Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні 
20.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту (у касцёле)
– Літанія да Маці Божай
– благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
5 кастрычніка (архікатэдра)
11.00 – І частка Ружанца (на польскай мове) - вернікі
11.30 – святая Імша на польскай мове 
13.00 – святая Імша на беларускай мове 
– выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
– І частка Ружанца (на беларускай мове) 
– Літанія да Маці Божай
– благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам