BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Навошта каталікі пішуць крэйдай на дзвярах К+М+Б

6 студзеня каталікі адзначаюць свята Богаз'яўлення або ўрачыстасць Трох каралёў (Трох цароў, Трох вешчуноў, Трох мудрацоў). І ў гэты дзень пасля Імшы ў храмах раздаюць асвячоную крэйду, якой парафіяне пішуць на дзвярах сваёй кватэры К + М + Б (кірыліцай ці лацінкай) і нумар бягучага года.

- Гэтыя літары абазначаюць імёны трох каралёў, якія прыйшлі пакланіцца Дзіцятку Езусу, - Каспар, Мельхіёр і Бальтазар. Надпіс кажа пра тое, што гэты дом хрысціянскі, што ў ім ёсць людзі, якія гатовыя выконваць волю Божую, што гэты дом адкрыты для іншых - тых, каго трэба падтрымаць і словам, і справай, - патлумачыў гомельскі пробашч айцец Славамір. - Гэта ніякая не магія, а знешні знак вызнання нашай веры: мы ганарымся тым, што мы хрысціяне. Але не ў тым сэнсе, што я лепш за іншых, а што я член Царквы, маё жыццё належыць Госпаду, я гэтага не саромеюся і магу публічна пра гэта сказаць.

- Часам суседзі не разумеюць сэнсу надпісу, могуць сціраць яго ці злавацца. Тады можна намаляваць літары фарбай, - жартуе святар. - Наогул для такіх выпадкаў крэйду лепш не выкідаць і захоўваць увесь год, каб зноўку пісаць літары. Або замест іх можна накрэсліць крыжык з нумарам года.

Дарэчы, па адной з глыбокіх хрысціянскіх традыцый менавіта на свята Богаз'яўлення, а не на Новы год ці нават на Каляды, бацькі дораць сваім дзецям падарункі, беручы прыклад з Трох мудрацоў.

Last modified onПанядзелак, 07 Студзень 2013 11:52
Каментары   
+1 #3 admin 2013-01-13 23:13
Дзякуем, а. Анджэй - сапраўды, гэта нашмат узбагачае сэнс.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #2 а. Анджэй 2013-01-13 23:09
Хвала Хрысту! Мне здаецца, што не да канца такое значэнне гэтага хрысціянскага знаку на дзьвярах - нехта тлумачыць, як імёна трох валадароў з усходу, але ж Агенда Каталіцкага Касцёла падае крышку іншы запіс: С + М + В + 2013, што азначае на лацінскай мове "Cristus Mansionem Benedicat" (пераклад на бел.: "Няхай Хрыстус дом благаслаўляе на 2013 год". Наогул гэтыя словя запісваюцца пасля душпастырскіх адведзінаў святара ("каляда"), калі дом ім быў благаслаўлены. Гэта мае большы сэнс і логіку, чым проста напіс імёнаў трох валадароў усходніх! З клопатам пра каталіцкую веру...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #1 Павел 2013-01-06 18:38
Был такой забавный случай с моим знакомым.

Жил он бедно, за квартиру долго не платил, и пришли к нему из ЖЭУ обрезать водопровод. Позвонили в дверь, а этот мой знакомый не открывает - стоит тихонько и слушает. А они разговаривают между собой: смотри, у него на дверях странные буквы - К+М+Б, наверное шаман какой-то, пошли лучше отсюда!

Так и ушли ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць