Згуртаванне моладзі з сацсеткі распачало рух малітвы за Беларусь у касцёлах краіны
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Маладыя каталікі заклікаюць пробашчаў далучацца, а вернікаў - замаўляць Імшу ў такой інтэнцыі ў сваіх парафіях.
У некалькіх касцёлах Беларусі ў бліжэйшую нядзелю, 16 лістапада, падчас святой Імшы будуць маліцца аб навяртанні Беларусі і аб дары Божай любові да Беларусі. У такой інтэнцыі група маладых каталікоў зараз замаўляе Імшу ў беларускіх касцёлах. У прыватнасці, ужо вядома, што маліцца аб духоўным адраджэнні Беларусі будуць у Чырвоным касцёле Мінска, у Бараўлянах, у Баранавічах, у Гомелі.
Ініцыятыва зыходзіць ад нефармальнай групы моладзі, якая аб'ядналася ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ў суполку пад назвай «Еднасць» - vk.com/ednasc.
- Беларусь - наш родны край, падараваны нам Богам як мейсца для праслаўлення Яго Святога Імя, для плённай працы на Яго хвалу і карысць кожнаму чалавеку, - гавораць стваральнікі групы. - Беларуская мова – скарб, пакінуты нам продкамі для праслаўлення Бога, вызнавання веры ў Яго, як у Адзінага Пана і Створцу, для выказу пашаны, годнасці і падзякі Нябеснаму Айцу і Ягоным дзецям - нашым братам і сёстрам. Езус Хрыстус - наш Міласэрны Збаўца, Адзінародны Сын Айца Спрадвечнага, бясконца добры і міласэрны Валадар нашай Радзімы і ўсяго свету.
Суполка ставіць мэтаю духоўнае вызваленне і адраджэнне Беларусі ўсімі дасяжнымі, магчымымі і немагчымымі для чалавека, але магчымымі для Бога спосабамі. А галоўнай задачай лічыць зарганізаванне усебеларускай малітвы за Айчыну, як першы крок на шляху адраджэння Беларусі.
Дарэчы, у нядаўна створаную ў сацсетцы суполку ўжо ўступілі каля 60 чалавек.
Related items
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
Калі вы каталік(чка) і практыкуючы хрысціянін, то вы павінны ведаць, што святая імша - самая моцная і самая дзейсная малітва. А тое, што вы называеце рэкламай у хрысціянаў называецца сведчаннем.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу